Мяне — Angst, Lear

Название
Мяне
Исполнитель
Альбом
Год
( Пока оценок нет )

Яны глядзелі на мяне, але не бачылі мяне
І менавіта так адносіны заходзілі ў тупік
Я намагаўся зразумець хаця б прычыну, чаму не
Але спакойныя размовы пераходзілі на крык

І — як так? Вось факт: знік кантакт. Антракт
Ну ок, хай так. Хаця
Не можа быць, бо мы жа рухаліся ў такт
І гэты танец перажытага не мог не мець працяг

Але не меў. І я нямеў
Таму ўсе спробы проста паставіў на паўзу
А паколькі выбар трапляў не на мяне
Дык лепей быць адному, чым разам

Усё так і было. Пакуль ты не з’явілася (Уяві)
І праз гэта ў мяне сілы ўсе
Хоць сэрца ўжо знасілася, ные і баліць
Таму я ўласна і не ведаю, што цяпер рабіць

Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця

Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця

Не шукаю сэнс жыцця, бо мне не бачыцца працяг
А ты нібыта маеш сілу, каб выцягваць з небыцця
Як упартае дзіця (як дзіця). За гэта — дзяк
Бо штось даўно забытае ажывае у грудзях

Гэта кшталту пачуцця. З бруду і ныцця
Дзе я сам сабе суддзя, яно ўздымаецца як сцяг
Гэта нараджае крык, але я яго зацяў
Каб рэхам гэта ўсё не разнеслася наўсцяж

І гэта цяжка. Так. Бо наш кантакт —
Нібы павольны і бясконцы зорапад
Праз гэта і жаданняў мы загадваем так шмат
Што надакучыла жадаць чагосьці наўздагад

І я нібыта акрабат, што пазірае на канат
А першы крок па ім распачынае хісткі шлях
І я спрабую неяк зноў сябе пераканаць
(у тым) што не сарвуся ўніз ва ўсіх астатніх на вачах

Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця

Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця

Зрабі мяне галоўным сэнсам жыцця
Бо без цябе святла няма ў вачах
Зрабі мяне галоўным сэнсам жыцця
Жыцця… жыцця

Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця

Галоўным сэнсам жыцця
Зноў па частках збяры
Пачынаем свой шлях
Галоўным сэнсам жыцця

LyrDB.ru
Добавить комментарий